“БОЖЫ ДУХ ВІТАЎ У ВЫСІ…”

Паэтычным радком народнага песняра можна вызначыць падзею, што 24 студзеня адбылася ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Тут ушанавалі пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу “І складаюцца самыя дзівосныя казкі…”, які быў прысвечаны 110-годдзю пачатку творчай дзейнасці нацыянальнага класіка.
СВЯТКИ В РУБЛЕ
КАЛЯДЫ: ДЗЕЛІМСЯ ШЧАСЦЕМ!

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан наведаў у Мінску Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Узяўшы пад духоўную апеку дом народнага песняра, Уладыка Сцяфан у калядныя дні завітаў з віншаваннямі і пачастункамі. Галоўным падарункам архіерэя можна лічыць выступленне славутага ансамбля “Благавест”.
Рождественское послание Высокопреосвященнейшего СТЕФАНА, Архиепископа Пинского и Лунинецкого

Возлюбленные о Господе пастыри, монашествующие, благочестивые миряне и все верные чада нашей Православной Пинской Епархии!
Сегодня, в праздник Рождества Христова, Святая Церковь призывает нас к великой радости. В Святой День Рождества, по слову апостола Павла, открылась Великая благочестия тайна – Бог явился во плоти (1 Тим. 3, 16). Иисус Христос Сын Божий Спаситель всех людей родился от Девы Марии в Вифлееме.
Урачыстае асвячэнне храма-капліцы ў Бабровічах

15 верасня адбылася важная падзея ў нашым раёне, як з гістарычнага пункту гледжання, так і з духоўнага: асвечаны ў Бабровічах храм-капліца ў гонар Святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы і ў вечную памяць нявінна спаленых, замучаных і забітых у вёсках Бабровічы, Вяда, Красніца, Тупічыцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Іх імёны ўвекавечаны на мемарыяльнай дошцы, якая месціцца на адной са сцен у храме-капліцы. Роўна 74 года назад у верасні 1942 года ў гэтых мясцінах адбылася страшэнная трагедыя – 1280 чалавек загінула ў чатырох вёсках.
ГІСТОРЫЯ – ПАДРУЧНІК ЖЫЦЦЯ

Так лічыў славуты навуковец Васіль Ключэўскі (1841-1911), памяць якога ўшанавалі ўдзельнікі адукацыйнага семінара Пінскай епархіі, што адбыўся ў Лунінцы.
Прыўзняты тон сустрэчы сваім шчырым вітаннем задаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, які высока ацаніў ролю славутага гісторыка і багаслова. Разам з Уладыкам у прэзідыум семінара былі запрошаны благачынныя – пінскі, протаіерэй Канстанцін Балакай, сакратар епархіі, і лунінецкі – протаіерэй Васілій Дужак, які садзейнічаў арганізацыі сустрэчы, мэтай якой былі гісторыя і гістарычная навука.
ПЕРАМОЖНЫЯ ПЕСНІ ВЯСНЫ

гучалі на IV адкрытым велікодным фестывалі “Лікуй, душа!”, які праведзены ў Лунінецкім благачыніі з удзелам Уладыкі Сцяфана.
Ушанавалі 450-годдзе праведнай дзевы Іўліаніі, княжны Альшанскай, якая другой (пасля Ефрасінні Полацкай) з жанчын праваслаўнай Русі была ўдастоена гонару ўпакоіцца ў Кіева-Пячэрскай лаўры.